Вось, адбылася не так дауно невялiчкая паездачка у Нясвiж.
Адбылася яна, як i павiнны адбывацца усе паездкi, без пэунай мэты ды планавання. Паехалi у вечар пятнiцы. На усе мае прапановы ехаць аутастопам, мае спутнiцы глядзелi скептычна. Ды, улiчваючы колкасць багажа, гэта было немагчыма. Таму засталася, як варыянт, толькi электрычка. Самому мне раней недаводзiлася бываць у гэтым месцы, таму я быу згодзен на усе.
Начаваць мы павiнны былi у нейкай цеткi, якая, да рэчы, апынулася на-дзiва цiкавым чалавекам. Урач-рэанематолаг – гэта хутчэй дыагназ, чым прафесiя. Усе яе рассказы сканчвалiся проста: “усе напiлiся”. Медработнiкi, што кожны дзень бачаць смерць ставяцца да жыцця зусiм iнакш, чым усе астатнiя людзi. Ды у дадатак маюць спецыфiчнае адчуванне гумару. Перад тым, як класцiся спаць, за працэсам ужывання чырвонага вiна, нам было страулена немала чарнавата-жыццевых шутачак. Акрамя гэтага, жанчына, якая усе жыцце пражыла у Нясвiжы, расказала нам шмат цiкавага пра горад. Напрыклад, той пажар у замку Радзiвiлау, аб якiм не так дауно было абвешчана у прэсе, па яе словах быу цалкам энсцынiраваны з простай мэтай – усе бясцэнныя творы (сармацкiя партрэты i iнш. з калекцыi Радзiвiлау) перавезцi са стану народнай маемасцi у маемасць уласную. Яна сама, кажа, ведае чалавека, у якога у хаце вiсiць нейкi краявiд сямнаццатага стагоддзя з гэтай калекцыi. Вось так.
Спаць ляглi каля гадзiны ночы. Дзяучат паклалi на дыван. Мяне – на пол. Сон прыйшоу глыбокi, вельмi хутка.
Паднялiся у шэсць гадзiн ранiцы, ды адразу у бой. Падняушыся, я быу уражаны вiдам з акна: мне, як чалавеку, думкi якога напраулены зараз на пошук дыплома, ен мроiцца паусюль, але той краявiд быу скончаным дыпломам, заяуляю з усей адказнасцю. Я, адразу не меу жадання нiчога пiсаць, таму быу без эцюднiка. Дзяучаты пайшлi у парк на эцюды. Дзень выдауся выдатны: адзiн з тых, калi у зiмку немагчыма вочы прадраць ад колькасцi ды яскравасцi свету. Выдатны для прагулак, але ненадта для эцюдау…. Я вырашыу выключна фатаграфаваць.
Горад мне здауся нейкiм казачна-лялечным, праз кожны крок абавязква знойдзецца якая-небудзь гiстарычная каштоунасць. Людзей не шмат было бачна. Першае вялiкае iх скопiшча было каля галоунага радзiвiлаускага парка – у выглядзе рыбакоу. Сядзелi яны усе неяк панура на дзесяцiградусным марозе, напэуна нiчога нелавiлася, таму на маю прапанову пафатаграфаваць iх адклiкалiся усе з энтузiазмам.
Сам замак, прадстаунiк ранняга барока, мне вельмi спадабауся. У першую чаргу тым, што не быу рафiнiравана-адрэстаурыраваным (недзе фарба злезла, недзе цаглiнкi нехапае). У двор мяне не пусцiлi, нейкi злосны мужык сказау мне: iдзi сваею дарогай, а сюды не глядзi, iдзе рэстаурацыя!. Гэтай з’явай я не быу надта пакрыуджаны, ды пайшоу гуляць далей.
Праз некалькi метрау я знайшоу цiкавую закiнутую каморку ( хаця шчэ пытанне я яе знайшоу, цi яна мяне, бо такiя месцы звычайна лiпнуць да мяне самi, як та магнiта), там знайшоу шмат турыстычнага (хутчэй за усе) гауна, ды зрабiу некькi здымкау.
У астатнiм дзень прайшоу звычайна: хадзiу па парку, пасля па самому гораду, любавауся навакольнай прыжосцю ды здымау.
У пяць гадзiн, стамiушыся ды замарозiушыся, паехалi да хаты. Мае спутнiцы напiсалi па аднаму эцюду.
Ехалi у электрачцы весела. Спачатку дзялiлiся уражаннямi, затым пачалi гуляць у “жопу”. Трэба было па чарзе называць словы на лiтару “Ж”, калi нехта думае больш за адведзены час, то яму “ЖОПА”. Хто больш жоп паспее набраць, той праiграу. Набраушы восем жоп, у дзевяць гадзiн вечара я ужо быу дома…
Калi нехта не быу у Нясвiжы, кажу з усей адказнасцю – пабываць там трэба. Сам спадзяюся вывучыць гэта месца больш дакладна.
МОРТОГЛОТ