“Быць Гаральдам Пінтэрам” гледачы Вольны тэатр Тэатр апальны, ён не мае будынку ў Менску і тыя, хто згодзіцца пусціць актораў на некаторы час да сябе, вельмі рызыкуюць праблемамі з уладай. Амаль месяц мне спатрэбіўся, каб дабрацца “цыганскай поштай”, толькі па рэкамендацыі сяброў на прагляд адной з пьесаў. Пакуль дамаўлялася і шукала шляхі, знайшла іх сайт. Аказваецца, “Вольны тэатр”, гэта ўжо не навіна амаль што ва ўсім свеце.Галосныя выступы ў ЗША, у Стакгольме на сцэне “Каралеўскага Швэцкага тэатру”, фестываль у Парыжы, пастаноўка сваіх пьес ў “Тэатры Польскім” ў Познані і гэта ўсё за некалькі апошніх месяцаў. Чытаю пра сустрэчу польскіх маладзёнаў з акторамі пасля выступленя. ”Гледачы маладога пакалення, атрымоўваючы адказы на свае пытанні, што адбываецца ў Беларусі, прызнаваліся, што паверыць ў адрозненні, якія існуюць у жыцці сучасных палякаў і беларусаў наўрад ці магчыма.“ Нарэшце я аказалася сярод выбраных. Пахрумстваючы ружовымі пакецікамі, якія прыйшлося апрануць на абутак, каб не пэцкаць падлогу ў нечыяй хаце, мы прайшлі у залю. Нас, гледачоў, толькі што прывезлі сюды, і да астатняй хвіліны дзеля канспірацыі не расказвалі, куды менавіта едзем. Вокны у залі залепленыя чорнай плёнкай. Цікава, як арганізатары забяспечвалі гукавую шчыльнасць вокнаў? Часам гук будзе на спектаклі зашкальваць з-за сірэн і “мацюгальніку”. Пакульпераапранаемся, адна з суседак распавядае мне: “Вольны тэатр – не тая з’ява, якую я ўспрымаю адназначна. Адна з астатніх пьесаў падалася мне даволі сырой і прадказальнай, да таго ж мат перагрузіў мае даволі талерантныя вушы… Хаця мат, “ванітуючыя” акторы, смерць, рак, забойства, гвалт, сэкс – гэта ужо звычайны стыль тэатру. Гэта не тэма, гэта сродкі, якія праз шок прымушаюць гледача агаліцца, адчыніць ад нечаканасці і націску душу і ўжо аголенымі нэрвамі успрыняць тое, што мастакі хацелі ў гэтую душу ўнесці.” Сённешняя пьеса называецца “Быць Гаральдам Пінтэрам”. Яна мае калейдаскапічны характар і складаецца з адцінкаў некалькіх твораў леташняга нобелеўскага лаўрэата спадара Пінтэра. На сцэне гвалт, чалавечая подласць, здзек з іншадумцаў, палітыка, забароненая мова, турма… Састарэлы нямоглы бацька б’ецца са сваім маладым сынам. Ён быў некалі сільны і яго баяліся, знаўся на скачках, ведаў сабе цану і ішоў напралом, ён ня можа выбачыць свайму дзіцю, што той зараз сільны і гэта яму зараз начхаць на бацькоўскі былы аўтарытэт. Іх змяняе пара. Муж раўнуе жонку, а яна рассказвае пра свайго палюбоўніка, які выхопліваў з рук маці дзяцей. І не зразумела, хто у гэтай сцэне вар’ят. Глядач, жанчына ці той палюбоўнік. Усё хутчэй закручваецца пьеса… “Шмат словаў, надта інтэлектуальна,” - скажа мне другая суедка пасля спектаклю. “Я мала што зразумела.” Але сэнс не ў словах, як мне падаецца. Спрабуючы зразумець такія спектаклі праз адныя тэксты, я часцей за ўсё сама бываю разчараваная. Гэта не класіка, дзе дакладна вядома, дзе пачынаеца сцэна, а дзе глядач, дзе станоўчы герой – гэта станоўчы герой, а адмоўны – выключна адмоўны. Дзе ўсё дзеліцца на дакладныя камедыю, трагедыю ці фарс. На галовы гледачам Вольнага сыплецца зерне, ільецца вада, на руках высвечваюцца флюарысцэнтныя адметкі, якія правярае ліхтаром дзеючая асоба ў спектаклі, яны хаваюць вочы ад нагаты чалавека, з якога здзекваюцца, адчуваюць пах палаючага папяровага самалёціка, прыкрываюць вушы ад амаль невыноснага гука сапраўднай сірэны. Гук, пах, свет. Акторы жывуць свой спектакль без скуры. І калі ты гатовы, тваю скуру так сама абдзяруць да нэрваў. І вось ужо ты сядзіц на супраць ні то суддзі ні то святара і гэта тваю жонку гвалцяць і боцікі твайго сына вяртаюць табе замест самаго дзіцяці. Табе хочацца бегчы ад сабакаў, якіх на цябе натраўліваюць дзеля смеху салдаты. Гэта ты, пад голас аўтара, распавядаючы пра тое, як цяжка зладзіць з аднойчы народжаным і зараз жывучым асобна вобразам любога героя, ірвешся з-пад плёнкі і не можаш дыхаць у рэшце рэшт. І ты не задаешся пытаннем, якім чынам старая жанчына, у якой адгрызены сабакам палец і сын-вязень недзе ў Іраку, раптам аказваецца матуляй Мікіты Сасіма, сучаснага маладога палітвязня у Беларусі, і распавядае пра сына, які атрымаў ператрус мозгу, бо падняў падчас разгону дэманстрантаў сваю джынсавую кашулю замест сарванага міліцыянтам сцягу. Я не крытык, не тэатральны знаўца, чалавек далёкі ад таямніц акторскай прафесіі. Але я, напэўна, той, хто надта важны для кожнага тэатру, “звычайны глядач”. І я не магу прабачыць “Вольнаму” таго, што са мной адбываецца пад час прадстаўлення, таго, што мяне прымушаюць думаць, хварэць спектаклем, уцягваюць у свой свет на некалькі гадзін і выплёўваюць назад у рэчаіснасць, ня даўшы надзеі, што у рэальнасці ўсё будзе трошку лепшым, лягчэйшым, больш ружовым і лагодным, чым на сцэне. І гэта страшна, бо без гэтай надзеі складана жыць, а шукаць надзею у самім сабе надзвычай цяжка. Але гэты шлях да надзеі, магчыма, адзіна магчымы. Праз сябе і свой страх. Свет хворы на зло. Людзі хворыя на страх. Я хворая на “Вольны”. І хай ва ўтульных крэслах у добра асвечаных залах іх спектаклі пакуль маюць шанец убачыць толькі эўрапейцы ці амерыканцы, гэта мой тэатр, сапраўдны беларускі. Балючы, шакуючы, як мой горад і мая краіна. Як выглядаюць альтэрнатыўныя пастаноўкі ў экстрэмальных умовах? Двор катэджу вялікі. Пры жаданьні тут можна зьмясьціць некалькі соцень гледачоў. Няма сцэны, няма крэслаў, партэру, ложаў і галёркі. Няма кулісаў. Усе атрыбуты тэатру імправізаваныя, распавядае “Радыё Свабода”. Толькі за мяжой “Свабодны тэатар” грае спэктаклі ў клясычных тэатральных умовах. У Беларусі заляй і сцэнай робяцца кватэры, кавярні, нават лясныя паляны. “Свабодны тэатар” экспэрымэнтуе. Сцэнарысты і рэжысэры не баяцца выходзіць за межы клясычных тэатральных канонаў. Адна зь глядачак – Вольга – прызналася: пасьля знаёмства з творчасьцю “Свабоднага тэатру” спыніла хадзіць на спэктаклі дзяржаўных тэатраў: “Трэба штосьці актуальнае пра нас. Бо ўжо надакучыла слухаць п’есы пра сялян, мне гэта ня вельмі блізка. Хочацца чагосьці, што можа здарыцца са мной – сучаснае і актуальнае”, – кажа дзяўчына. Практычна ўсе спэктаклі “Свабоднага тэатру” маюць актуальную тэматыку. Гэта можа быць эпізод у бытоўцы рабочых на будоўлі Нацыянальнай бібліятэкі. Альбо маналёг вязьня Акрэсьціна, альбо – як у “Легендах дзяцінства” – у фінале вядзецца гаворка пра гісторыю беларускай сіраты Вікі Мароз, якой беларускія ўлады не дазволілі застацца ў італьянскай сям’і: Актор Дзяніс Тарасенка гаворыць, што ў прафэсійным асяродку шмат хто з сучасных беларускіх актораў з зайздрасьцю глядзіць на “Свабодны тэатар” – беларускую трупу, якая не залежыць ад дзяржавы і найбольш гастралюе за мяжой: “Мне сустракаліся акторы вельмі бедныя духоўна і маральна. Іх найперш цікавіць не мастацтва, іх цікавіць узровень заробку, і ўсё”, – упэўнены актор. Зрэшты, “Свабодны тэатар” карыстаецца вялікай папулярнасьцю ў беларускіх тэатральных гурманаў. Больш за тое, магчымасьць патрапіць на спэктакль “падпольнай трупы” – свайго кшталту знак далучанасьці да элітнага кола. Рэжысэр тэатру Ўладзімер Шчэрбань гаворыць, што пастаянны міліцэйскі ціск можа стамляць адно фізычна: “Стамляе ня гэта. Стамляюць пастаянныя хлусьня і фальш”. Севярын Квяткоускi, радыё «Свабода», 25 жнiуня 2007 Міліцыя ўварвалася на спэктакль “Свабоднага тэатру” Алег Грузьдзіловіч, Менск Менскія амонаўцы ўварваліся на спэктакль “Свабоднага тэатру” “Адзінаццаць кашуль”, які праходзіў у прыватным доме ў Сельгаспасёлку ў Менску. “Спэктакль прыпынены. Нам кажуць, што тут нібыта праходзіць “нешта незаконнае”. Паводле тэлефонных размоваў, якія вядуць амонаўцы са сваім начальствам, усіх могуць адвесьці ў пастарунак”, – паведаміў Свабодзе па тэлефоне рэжысэр Вольнага тэатра Мікалай Халезін. Усяго, паводле Мікалая Халезіна, міліцыя трымае каля 50 чалавек. Гэта акторы самадзейнага тэатру, гледачы, у тым ліку школьнікі, замежныя госьці. П’еса ангельскага драматурга Эдварда Бонда “Адзінаццаць кашуль” прысьвячаецца праблеме гвалту ў школьным асяродзьдзі. Але, паводле актораў Вольнага тэатру, “пры жаданьні можна і тут убачыць палітыку”. Мікалай Халезін пракамэнтаваў сёньняшнія падзеі ў тэатры гэтак: “Мяркуючы па гэтых дзеяньнях ўладаў, найвялікшая пагроза ўладам сыходзіць ад тэатру. Вырашана зь ім разабрацца, і тады, падазраю, усе праблемы краіны будуць вырашаныя”. http://www.dramaturg.org/ відыо ссылка ніжэй
Источник: http://uk.youtube.com/view_play_list?p=32DCF6A560F8D2F4 |